Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:48 ]  Рада Бясьпекі ААН ухваліла санкцыі супраць "Аль-Кайды" і Талібану


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН сёньня ўхваліла санкцыі супраць Усамы бін Лядэна, ягонай групоўкі “Аль-Кайда”, а таксама былога афганскага рэжыму Талібан. Рэзалюцыя Рады Бясьпекі, падтрыманая ўсімі 15 сябрамі Рады, абавязвае краіны, што ўваходзяць у ААН, увесьці эмбарга на даставу зброі арганізацыям, зьвязаным з Усамам бін Лядэнам, “Аль-Кайдай” і талібамі. Для асобаў, падазраваных у кантактах з тэрарыстамі, уводзіцца забарона на ўезд ва ўсе дзяржавы-сябры ААН. Паводле рэзалюцыі, фінансавыя актывы “Аль-Кайды” і руху Талібан павінны быць замарожаныя.
XS
SM
MD
LG