Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:45 ]  Амэрыканскія вайскоўцы прыляцелі на Філіпіны, каб дапамагчы краіне змагацца з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты паведамілі, што каля 250 амэрыканскіх вайскоўцаў прыляцелі на Філіпіны, каб дапамагчы ўраду гэтай астраўной дзяржавы ў барацьбе зь ісьлямісцкімі экстрэмістамі, зьвязанымі з тэрарыстычнай групоўкай Усамы бін Лядэна “Аль Кайда”. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў, што амэрыканскія сілы будуць навучаць філіпінскія ўрадовыя сілы, а таксама разам зь імі браць удзел у тылавой працы. Паводле Рамсфэльда, Філіпіны маюць праблему тэрарыстаў і тэрарызму. Рамсфэльд адмовіўся адказваць на пытаньне, ці будуць амэрыканскія вайскоўцы дапамагаць філіпінскаму войску ў баявых апэрацыях, але зазначыў, што невялікая колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў будзе патруляваць разам зь філіпінцамі, якія перасьледуюць экстрэмісцкую групу “Абу Саяф”. Датычна групоўкі Ўсамы бін Лядэна “Аль-Кайда”, Рамсфэльд паведаміў, што амэрыканскія вайскоўцы знайшлі сьведчаньні на болей за 40 ўчасткаў Афганістану , што “Аль-Кайда” імкнулася здабыць хімічную, біялягічную і ядзерную зброю. Аднак, паводле Рамсфэльда, ніякіх фактаў, якія даказвалі б, што “Аль-Кайда” набыла гэтую зброю ня выяўлена.
XS
SM
MD
LG