Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:41 ]  Расея і ЗША пацьвердзілі намер працягваць маштабнае скарачэньне стратэгічных ядзерных узбраеньняў


ВАШЫНГТОН. У Пэнтагоне завершыліся духдзённыя расейска-амэрыканскія перамовы ў пытаньні скарачэньня ядзерных арсэналаў абедзьвюх краінаў. Расея і ЗША пацьвердзілі намер працягваць маштабнае скарачэньне стратэгічных ядзерных узбраеньняў. Разам з тым, бакі пакуль не дасягнулі згоды, што рабіць са зьнятымі з ракетаў ядзернымі баегалоўкамі – складаваць іх або зьнішчаць. На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі памочнік міністра абароны ЗША Дуглас Фэйт заявіў, што падпісаныя раней дамовы па скарачэньні ўзбраеньняў не абавязкова прадугледжвалі зьнішчэньне баегаловак. Кіраўнік расейскай дэлегацыі генэрал Юры Балуеўскі заявіў, што баегалоўкі трэба зьнішчаць. Мінулым тыднем міністэрства замежных справаў Расеі скрытыкавала пляны ЗША складаваць зьнятыя з ракетаў ядзерныя баегалоўкі.
XS
SM
MD
LG