Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:47 ]  ЗША, у разе афіцыйнай просьбы, дапамогуць перамоўнаму працэсу паміж Індыяй і Пакістанам


ІСЛЯМАБАД. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты, у разе афіцыйнай просьбы, дапамогуць перамоўнаму працэсу паміж Індыяй і Пакістанам. Сёньня пасьля перамоваў з пакістанскім лідарам Пэрвэзам Мушарафам Паўэл сказаў, што Пакістан гатовы да дыялёгу з Індыяй у справе разьвязаньня кашмірскай праблемы. Паўэл заявіў, што стабілізацыя палітычнай атмасфэры і дыпляматычных адносінаў паміж дзьвюма краінамі больш істотная, чым дэмілітарызацыя іхнай супольнай мяжы. Пакістан – першая краіна, якую наведаў Паўэл у межах гэтай паездкі. Наступныя візыты будуць у Афганістан, Індыю, Непал і Японію.
XS
SM
MD
LG