Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:39 ]  ЗША, пасьля заканчэньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане будуць дапамагаць у адбудове краіны


КАБУЛ. Дэлегацыя кангрэсу Злучаных Штатаў, начале зь лідарам дэмакратычнай бальшыні сэнату Томам Дашле, наведала Афганістан. У Кабуле яна правяла перамовы з часовым прэм’ер-міністрам краіны Хамідам Карзаем. Падчас перамоваў Дашле заявіў, што ЗША не пакінуць Афганістану пасьля заканчэньня антытэрарыстычнай аперацыі, а будуць дапмагаць у адбудове краіны. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі лічаць, што для адбудовы Афганістану патрэбна да 15 млрд. даляраў на працягу наступных 10 гадоў. Чакаецца, што дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл таксама ў хуткім часе наведае Афганістан у межах сваёй паездкі па краінах Паўднёвай Азіі.
XS
SM
MD
LG