Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:40 ]  У ЗША асуджаны на 24 гады зьняволеньня тэрарыст Хаўры


НЮ-ЁРК. У ЗША асуджаны на 24-гадовае зьняволеньне Махтар Хаўары, прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў аэрапорце Лёс-Анжалесу напярэдадні 1-га студзеня 2000 году. Хаўары – алжырац, які жыве ў Канадзе, забясьпечыў непраўдзівымі дакумэнтамі і грашыма двух сваіх супольнікаў. Паліцыя Злучаных Штатаў здолела папярэдзіць трагэдыю і затрымаць галоўнага арганізатара падрыхтоўкі тэракту Ахмэда Рэсама у часе спробы вывезьці выбухоўку з Канады ў ЗША.
XS
SM
MD
LG