Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Прадстаўнік ААН заклікаў расейскія ўлады спыніць ціск на ўцекачоў з Чачні


НАЗРАНЬ. Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у справах уцекачоў Руд Любэрс, які цяпер візытуе ў Інгушэціі, запатрабаваў ад расейскіх уладаў спыніць ціск на ўцекачоў, якія ня маюць дакумэнтаў. Сёньня ў Назрані, у часе сустрэчы з выканальнікам абавязкаў прэзыдэнта Інгушэціі Ахмэдам Мальсагавым Любэрс выказаўся за абмежаваньне колькасьці расейскіх войскаў у Чачні і скарачэньне колькасьці блёк-пастоў на дарогах Чачні і Інгушэціі. Паводле нашага карэспандэнта, Любэрс, які наведаў лягяры чачэнскіх уцекачоў у Інгушэціі, выказаў занепакоенасьць у сувязі з чуткамі, што іх могуць гвалтам вярнуць у Чачню. Парляманцкая Асамблея Рады Эўропы плянуе выдаткаваць каля 10 мільёнаў даляраў на дапамогу чачэнскі уцекачам.
XS
SM
MD
LG