Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:12 ]  ААН заклапочаная арыштам апазыцыйных дзеячаў у Іране


ЖЭНЭВА. Адмысловы прадстаўнік камісыі ААН у справах правоў чалавека Морыс Капіторн выказаў сваё заклапочаньне арыштамі дзеячаў апазыцыі ў Іране. Ён зьвярнуў увагу на арышты сяброў апазыцыйнага Руху свабоды Ірану і рэлігійнага Нацыянальнага альянсу. Капіторн таксама выказаў заклапочанасьць атмасфэрай, у якой адбываюцца суды над апазыцыянэрамі. 9 вызваленых пад заклад дзеячаў апазыцыі зьвярнуліся зь лістом да прэзыдэнта Махамэда Хатамі, у якім яны сьцьвярджаюць, што няма падставаў для далейшага затрыманьня іншых арыштаваных.
XS
SM
MD
LG