Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:22 ]  Польшча жадае пачуць ад Масквы прылюдныя прабачэньні за злачынства ў Катыні


ВАРШАВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін позна ўвечары ўчора прыляцеў у Польшчу з двухдзённым афіцыйным візытам, пераважна дзеля перамоваў з польскім прзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім. Ва ўчорашнім інтэрвію прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі адзначыў, што ягоная краіна хацела б пачуць ад Масквы прылюдныя прабачэньні за рэпрэсыўныя захады ў адносінах да грамадзянаў Польшчы ў 40-х гадох, у тым ліку, за масавае зьнішчэньне болей за 4 тысячы польскіх афіцэраў у Катыні пад Смаленскам. Аднак, Квасьнеўскі сказаў расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ІНТЭРФАКС, што польскі бок не хацеў бы “занадта палітызаваць” гэтае пытаньне. У 1990 годзе Савецкі Саюз прызнаў сваю адказнасьць за злачынства ў Катыні і перадаў Польшчы шэраг дакумэнтаў, зьвязаных з гэтымі падзеямі.
XS
SM
MD
LG