Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:19 ]  Дзяржсакратар ЗША распачынае візыт у Пакістан


ІСЛЯМАБАД. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл знаходзіцца на шляху ў Паўдзённую Азію, дзе ён спадзяецца ажыцьцявіць захады дзеля зьмяншэньня напружанасьці паміж Індыяй і Пакістанам. Паўэл, які сёньня прыбывае ў Пакістан, сказаў, што разьвіцьцё канфлікту запаволілася. Але, паводле Дзяржсакратара, мэта ягонай паездкі – спыніць супрацьстаяньне цалкам, а затым рухацца да зьменаў у лепшы бок. Напад на індыйскі парлямэнт у сьнежні летась, адказнасьць за які Дэлі ўсклала на пакістанскіх баявікоў, выклікаў нічыйнае супрацьстаяньне зь вялікім вайсковым нарошчваньнем на мяжы дзьвюх ядзерных дзяржаваў. Але, паводле Паўэла, перамога больш верагодная на дыпляматычным і палітычным фронце, чым на ваенным.
XS
SM
MD
LG