Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:16 ]  Амэрыканскія войскі выявілі прыкметы вырабу наркотыкаў талібамі


ВАШЫНГТОН, КАБУЛ. Амэрыканскія спэцпаразьдзяленьні вядуць пошук аб”ектаў, дзе талібамі і тэрарыстамі з групоўкі “Аль-Кайда”, магчыма, выраблялася зброя масавага зьнішчэньня. Як паведаміў у аўторак міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд, пакуль у падземных сховішчах, якія выявілі амэрыканскія вайскоўцы, ня знойдзена сьлядоў вытворчасьці ядзернай, хімічнай ці біялягічнай зброі. Але ёсьць шматлікія прыкметы таго, што талібы і баявікі “Аль-Кайды” выраблялі наркотыкі. Міністар замежных справаў Афганістану Абдуло Абдуло заявіў, што для стабілізацыі становішча ў краіне міжнародныя міратворчыя сілы павінны быць разгорнутыя ня толькі ў сталіцы, але і ў іншых афганскіх гарадох. Паводле міністра, у краіне па-ранейшаму дзейнічаюць шматлікія ўзброеныя атрады, якія не падпарадкоўваюцца новым афганскім уладам. Уплывовы палявы камандзер, лідэр афганскіх узбэкаў Рашыд Дустум заявіў учора ў Мазары-э-Шарыфе, што дзеля ўсталяваньня ў краіне парадку неабходны падзел уладных паўнамоцтваў паміж часовай адміністрацыяй Афганістану і рэгіянальнымі лідэрамі.
XS
SM
MD
LG