Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:49 ]  На Заходнім Беразе забітыя два ізраільцы


ЕРУСАЛІМ. Два ізраільцы былі сёньня забітыя ў выніку збройнага нападу на Заходнім Беразе Ярдану. 72-гадовы грамадзянін Злучаных Штатаў, жыхар паселішча ў ваколіцах Ерусаліму, быў застрэлены ў палестынскім мястэчку. Пазьней палестынскія нападнікі забілі ізраільскую жанчыну , абстраляўшы гэбрайскае паселішча з аўтамабіля. Адказнасьць за апошні напад узяла на сябе арганізацыя «Брыгады пакутнікаў Аль-Акса», зьвязаная з Арафатавым рухам «Фатах». Прадстаўнік арганізацыі заявіў, што яны помсьцяць за сьмерць аднаго са сваіх камандзераў, які загінуў у выніку выбуху бомбы. Ізраільскі бок адмаўляе сваё дачыненьне да выбуху.
XS
SM
MD
LG