Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:46 ]  Генэрал Дустум патрабуе дэцэнтралізацыі ўлады


МАЗАР-Э-ШАРЫФ. Афганскі генэрал Рашыд Дустум заявіў, што будучы афганскі ўрад мусіў бы надаць большую ўладу рэгіянальным лідэрам. Выступаючы ў горадзе Мазар-э-Шарыф на поўначы Афганістану, Дустум сказаў, што рэальныя ўмовы ў краіне патрабуюць дэцэнтралізацыі ўлады. Часовы ўрад Афганістану пад кіраўніцтвам Хаміда Карзаі быў створаны ў сьнежні тэрмінам на 6 месяцаў. Яго мае замяніць урад, які абярэ «лоя джырга» - традыцыйны сход лідэраў афганскіх плямёнаў. У Кабуле міністар замежных справаў Афганістану Абдула Абдула заявіў, што для стабілізацыі становішча ў краіне міжнародныя міратворчыя сілы павінны быць разгорнутыя ня толькі ў сталіцы, але і ў іншых афганскіх гарадох.
XS
SM
MD
LG