Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:43 ]  У Пакістане працягваецца барацьба з экстрэмізмам


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістанская паліцыя зачыніла сёньня аддзелы яшчэ адной экстрэмісцкай арганізацыі ў чацьверты дзень абвешчанай прэзыдэнтам Мушарафам кампаніі барацьбы з рэлігійным экстрэмізмам. У Індыі паліцыя затрымала чатырох асобаў, падазраваных у прыналежнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі «Ляшкар-э-Таіба». Паводле паліцыі, затрыманыя рыхтавалі шэраг выбухаў падчас параду ў індыйскі Дзень Рэспублікі 26 студзеня. Тым часам з мэтай зьнізіць напружанасьць паміж Індыяй і Пакістанам у гэты рэгіён вылецеў дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл. У інтэрвію тэлеканалу CNN Паўэл паведаміў, што яго галоўная задача – не дапусьціць, каб іскра канфлікту распаліла вайну паміж дзьвюма ядзернымі дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG