Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:41 ]  У Вашынгтоне дамаўляюцца аб скарачэньні ядзерных арсэналаў


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі амэрыканскага і расейскага міністэрстваў абароны распачалі сёньня ў Вашынгтоне двухдзённыя перамовы аб супольным скарачэньні ядзерных узбраеньняў. Зьмест і вынікі перамоваў будуць паведамленыя толькі пасьля іх заканчэньня заўтра ўвечары. Чакаецца, што падчас перамоваў Расея зноў выступіць з пратэстам супраць захоўваньня Злучанымі Штатамі сотняў стратэгічных боегаловак, разьмешчаных на бомбах і ракетах. Абедзьве краіны абавязаліся скараціць на дзьве траціны свае стратэгічныя ядзерныя арсэналы, якія складаюць больш чым па 6 тысячаў боегаловак з кожнага боку.
XS
SM
MD
LG