Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:27 ]  Пуцін сустрэўся ў Парыжы з Шыракам


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам адразу пасьля сёньняшняга прылёту ў Парыж. Чакаецца, што абодва кіраўнікі абмяркуюць напружанасьць памуіж Індыяй і Пакістанам, блізкаўсходні крызыс і вайну з тэрарызмам. Некаторыя францускія палітыкі непакояцца, што Шырак узамен за расейскую падтрымку антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане можа заняць спагадлівую пазыцыю ў дачыненьні да расейскіх дзеяньняў у Чачэніі. Раней сёньня ў Парыжы каля 30 прадстаўнікоў арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» правялі пікет з патрабаваньнем да Расеі вызваліць журналіста Грыгорыя Пасько, зьняволенага паводле абвінавачаньня ў шпіянажы. Пазьней сёньня Пуцін вылеціць з трохдзённым візытам у варшаву.
XS
SM
MD
LG