Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  «Хамас» і «Фатах» захоўваюць замірэньне зь Ізраілем


ЕРУСАЛІМ. Дзьве радыкальныя палестынскія арганізацыі - «Хамас» і «Фатах» - заявілі, што будуць надалей захоўваць замірэньне зь Ізраілем, нягледзячы на ўчорашнюю пагібель камандзера адной з ваенізаваных груповак. Аднак вайсковае крыло арганізацыі «Хамас» папярэдзіла, што адновіць напады, калі Ізраіль ня здыме блякаду, у выніку якой палестынскі лідэр Ясір Арафат фактычна апынуўся пад хатнім арыштам у сваёй сядзібе ў Рамалагу. Палестынцы вінавацяць Ізраіль у забойстве камандзера гэтак званых «Брыгадаў пакутнікаў Аль-Аксы» Раіда аль-Кармі. Ізраільскі бок цьвердзіць, што аль-Кармі загінуў у выніку заўчаснага выбуху вырабленай ім бомбы.
XS
SM
MD
LG