Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:23 ]  Дзяржсакратар Паўэл вылецеў у Пакістан і Індыю


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл выляцеў у Дэлі і Ісьлямабад зь візытам, мэта якога – аслабіць напружанасьць паміж Індыяй і Пакістанам. У інтэрвію тэлеканалу CNN Паўэл паведаміў, што яго галоўная задача – не дапусьціць, каб іскра канфлікту распаліла вайну паміж дзьвюма ядзернымі дзяржавамі. Паўэл таксама станоўча ацаніў дзеяньні пакістанскага прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа, які распачаў кампанію барацьбы з рэлігійнымі экстрэмістамі і, паводле Паўэла, «ад словаў перайшоў да справы». Нягледзячы на распачатую Мушарафам барацьбу зь ісьлямскімі экстрэмістамі, Індыя пакуль што выключае магчымасьць адводу сваіх вайсковых сілаў ад мяжы. Пасьля візыту ў Пакістан і Індыю Колін Паўэл наведае Афганістан і Японію.
XS
SM
MD
LG