Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:22 ]  Іран надалей будзе падтрымваць новы афганскі ўрад


ТЭГЕРАН. Міністар абароны Ірану Алі Шамхані заявіў, што Іран застаецца верны грунтоўнай і трывалай палітыцы падтрымкі новага ўраду Афганістану. Ён зрабіў гэткую заяву падчас сустрэчы зь міністрам абароны Афганістану Мухамадам Касімам Фагімам, які прыбыў сёньня зь візытам у Тэгеран. Фагім выказаў спадзяваньне, што Іран падтрымае афганскі народ і дапаможа адбудаваць ягоную краіну. Некалькі дзён таму адбылася сустрэча іранскага прэзыдэнта Мухамада Хатамі з часовым афганскім прэм’ерам Хамідам Карзаі. Хатамі паабяцаў афганскаму ўраду поўную апдтрымку з боку Ірану.
XS
SM
MD
LG