Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  ЗША закончылі паветраную апэрацыю на Ўсходзе Афганістану


ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны Злучаных Штатаў паведаміла, што амэрыканская авіяцыя збольшага завяршыла паветраную апэрацыю супраць схованак тэрарыстаў у комплексе пячораў Завар Кілі ва Ўсходнім Афганістане. У выніку апэрацыі было разбурана каля 60 будынкаў і заблякавана 50 пячораў. Прадстаўнік Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў контар-адмірал Джон Стафлбім заявіў, што цяпер, пасьля шасьці дзён бамбаваньня, ваяўнікоў «Аль-Каіды» і іхнага лідэра Усаму бін Лядэна трэба шукаць у іншым месцы. Прэсавы сакратар Пэнтагону Вікторыя Кларк паведаміла, што амэрыканцы ўтрымваюць 414 палонных талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды» ў Афганістане і яшчэ 20 на ваенна-марской базе ў Гуантанама. Тым часам у Кабуле аднавіла дзейнасьць амбасада Пакістану, які паабяцаў выдзяліць 100 мільёнаў даляраў на адбудову спустошанай вайною суседняй краіны.
XS
SM
MD
LG