Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Новыя забойствы на Заходнім Беразе ярдану


ЕРУСАЛІМ. Узброеныя палестынцы сёньня застрэлілі аднаго ізраільца і яшчэ аднаго паранілі ў адплату за забойства сёньня раніцай кіраўніка палестынскай радыкальнай групоўкі. Ваенізаваная арганізацыя «Брыгада пакутнікаў аль-Акса» паведаміла сёньня аб зрыве замірэньня зь Ізраілем пасьля забойства камандзера Раіфа аль-Кармі каля ягонага дома ў мястэчку Тулькарм на Заходнім беразе Ярдану. Ізраільскае камандаваньне не пацьвердзіла і не абвергла свой удзел у забойстве. «Брыгада пакутнікаў аль-Акса» - радыкальная група, якая адкалолася ад руху «Фатах» Ясіра Арафата.
XS
SM
MD
LG