Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  Эўразьвяз выйграў падаткавую спрэчку з ЗША


БРУСЭЛЬ. Апэляцыйная камісія Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі падтрымала Эўрапейскі Зьвяз у ягонай спрэчцы са Злучанымі Штатамі наконт амэрыканскага падаткавага заканадаўства. Амэрыканскія законы прадугледжваюць падаткавыя палёгкі для амэрыканскіх экспартэраў, якія маюць заакіянскія філіі. Гэтае заканадаўства было прынятае замест ранейшага, якое Ўсясьветная гандлёвая арганізацыя таксама палічыла непрымальным. Паводле правілаў арганізацыі, Эўразьвяз цяпер мае права накласьці санкцыі на шэраг тавараў амэрыканскага экспарту агульным коштам на 4 мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG