Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Асуджаны генэрал басьнійскіх харватаў падаў апэляцыю


ЗАГРАБ. Генэрал войска басьнійскіх харватаў Ціхамір Бласкіч падаў апэляцыю супраць прысуджанага яму два гады таму Гаагскім трыбуналам 45-гадовага тэрміну зьняволеньня. Бласкіч быў асуджаны за ягоную ролю ў этнічных чыстках ў мусульманскіх вёсках цэнтральнай Босьніі, у выніку якіх былі забітыя сотні і дэпартаваныя тысячы чалавек. Адвакаты Бласкіча цьвердзяць, што падчас суду не былі разгледжаныя важныя дакумэнты, якія сьведчаць, што злачынствы ўчыняліся бязь ведама генэрала.
XS
SM
MD
LG