Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:10 ]  Паміж Індыяй і Кітаем заўважаецца пацяпленьне


НЬЮ-ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Індыі Атал Бігары Ваджпаі і ягоны кітайскі калега Чжу Жунцьзі пагадзіліся весьці супольнае змаганьне супраць тэрарызму. Індыйскі прэм’ер зрабіў гэткую заяву на банкеце ў гонар кітайскага госьця. Ён таскама паведаміў, што да канца сакавіка пачнуцца рэгулярныя авіярэйсы паміж Пэкінам і Дэлі. Прадстаўніца індыйскага Міністэрства замежных справаў Нірупама Рао зазначыла, што ў індыйска-кітайскіх дачыненьнях настала «заўважнае паляпшэньне». Яна дадала, што дачыненьні паміж гэтымі дзьвюма краінамі не залежаць ад дачыненьняў кожнай зь іх з Пакістанам – блізкім саюзьнікам Кітаю.
XS
SM
MD
LG