Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:08 ]  Раззбраеньне Афганістану адбываецца павольна


КАБУЛ. Намесьнік адмысловага пасланца ААН у Афганістане Фрэнсэск Вэндрэл сёньня заявіў, што ў блізкай будучыні наўрад ці можна спадзявацца ў гэтай краіне раззбраеньня. Вэндрэл зазначыў, што хоць шмат ваяўнікоў Паўночнага Альянсу пакінулі Кабул, у ім значна павялічылася колькасьць паліцыянтаў, набіраных з шэрагаў Паўночнага Альянсу. Тым часам працягвае расьці колькасьць міжнародных сілаў бясьпекі, сёньня вуілцы Кабулу разам з афганскай паліцыяй патрулявалі нямецкія вайскоўцы. Тым часам іранскі прэзыдэнт Мухамад Хатамі запэўніў часовага афганскага лідэра Хаміда Карзаі аб падтрымцы Іранам ягонага ўраду.
XS
SM
MD
LG