Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:06 ]  Прадстаўнікі Рады Эўропы і Дзярждумы наведалі Чачэнію


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Прадстаўнікі Рады Эўропы і расейскай Дзяржаўнай Думы наведалі сёньня лягер уцекачоў у Чачэніі. Уцекачы сказалі гасьцям, што яны пакінулі сваё жытло з прычыны няспынных баёў, абмежаваньняў руху і парушэньняў правоў чалавека ў Чачэніі. На чале прадстаўнічых дэлегацыяў стаяць старшыня камітэту ў справах міграцыі і ўцекачоў парлямэнцкай Асамблеі рады Эўропы Таэдвуш Івіньскі і старшыня думскага камітэту замежных справаў Дзьмітры Рагозін. Тым часам у Чачэніі працягваюцца баі, у выніку якіх за апошнія суткі загінула 6 і было паранена 15 расейскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG