Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:41 ]  Эўрапейская Камісія паведаміла, што 40 працэнтаў усіх трансакцыяў у эўразоне ўчора былі праведзеныя выключна ў новай супольнай валюце.


97 працэнтаў усіх грашовых аўтаматаў былі цалкам пераведзеныя на выдачу наяўных грошай у эўра. 75 працэнтаў усіх трансакцыяў было праведзена ў эўра ў Нідэрляндах. Узроўню 50 працэнтаў учора дасягнулі Нямеччына, Грэцыя і Люксэмбург. Тым часам у шмат якіх крамах краінаў эўразоны нестае банкнотаў і манэт дробных наміналаў.
XS
SM
MD
LG