Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:09 ]  Чакаецца афіцыйная рэакцыі Індыі на выступ Мушарафа


НЬЮ-ДЭЛІ/ІСЬЛЯМАБАД. Сёньня чакаецца афіцыйная рэакцыя Індыі на ўчорашнюю прамову пакістанскага прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа, у якой ён асудзіў тэрарызм. Праз паўтары гадзіны ў ндыйскім Міністэрстве замежных справаў адбудзецца адмысловая прэсавая канфэрэнцыя. Ва ўчорашнім тэлевізійным звароце да пакістанскага народу Мушараф паабяцаў пакараць усіх адказных у экстрэмізме ў займаным Індыяй Кашміры або вінаватых у рэлігійнай нецярпімасьці ў Пакістане. Мушараф таксама абвясьціў пра забарону дзьвюх арганізацыяў – «Ляшкар-э-Таіба» і «Джэйш-э-Мухамад», якія Індыя вінаваціць у нападзе на індыйскі парлямэнт у мінулым месяцы. Аднак ён адмовіўся выканаць ключавое патрабаваньне Індыі ў цяперашнім крызысе -- выдаць Індыі грамадзянаў Пакістану паводле сьпісу, пададзенага індыйскім бокам.
XS
SM
MD
LG