Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:06 ]  ЗША правялі інтэнсіўны рэйд на пячоры ў правінцыі Хост


КАБУЛ. Злучаныя Штаты правялі адзін з самых інтэнсіўных рэйдаў супраць рэштак тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда» ў Афганістане. Афганскае ісьлямскае інфармацыйнае агенцтва ўчора паведаміла, што амэрыканскія ўдары канцэнтраваліся на ўсходзе правінцыі Хост, дзе, як мяркуецца, хаваюцца ў пячорах перагрупаваныя ваяўнікі «Аль-Каіды». Агэнцтва Associated Press паведаміла таксама пра ўдары ў раёне Жавар на паўночным усходзе правінцыі Хост, дзе існуе сыстэма пячораў і тунэляў, ужываная «Аль-Каідай». Паводле Associated Press, жыхары Жавару, магчыма, хаваюць Мухамада Амара ды іншых лідэраў руху «Талібан».
XS
SM
MD
LG