Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:04 ]  ЗША і ААН віталі прамову Мушарафа


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты і Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў віталі асуджэньне тэрарызму пакістанскім прэзыдэнтам Пэрвэзам Мушарафам. Ва ўчорашнім тэлевізійным звароце да пакістанскага народу Мушараф паабяцаў пакараць усіх адказных у экстрэмізме ў займаным Індыяй Кашміры і вінаватых у рэлігійнай нецярпімасьці ў Пакістане. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты былі асабліва задаволеныя абяцаньнем Мушарафа не дапусьціць у краіне тэрарызму. Прадстаўнік генэральнага сакратара ААН Кофі Анана назваў прамову Мушарафа жэстам на карысьць міру ў рэгіёне. Мушараф сярод іншага абвясьціў пра забарону дзьвюх арганізацыяў – «Ляшкар-э-Таіба» і «Джэйш-э-Мухамад», якія Індыя вінаваціць у нападзе на індыйскі парлямэнт у мінулым месяцы. Аднак ён адмовіўся выканаць ключавое патрабаваньне Індыі ў цяперашнім крызысе -- выдаць Індыі грамадзянаў Пакістану паводле сьпісу, пададзенага індыйскім бокам.
XS
SM
MD
LG