Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:02 ]  Увядзеньне эўра прывядзе да ўсталяваньня аднолькавых цэнаў


ЛЁНДАН. Міністар фінансаў Францыі Лёран Фабіюс лічыць, што ўвядзеньне эўра хутчэй за ўсё прывядзе да ўсталяваньня аднолькавых коштаў і падаткаў ва ўсёй эўразоне. Фабіюс сказаў пра гэта ў інтэрвію, надрукаваным у сёньняшнім нумары брытанскай газэты Independent. Фабіюс таксама папярэдзіў краіны, якія застаюцца па-за межамі эўразоны што яны рызыкуюць выглядаць менш дынамічнымі, чым удзельнікі праекту адзінай валюты. У зону супольнай эўрапейскай валюты не ўваходзяць тры з 15 краінаў Эўрапейскага Зьвязу – Швэцыя, Данія і Вялікабрытанія.
XS
SM
MD
LG