Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:13 ]  У Афганістане сабраная вялікая колькасьць зьвестак пра «Аль-Каіду»


ВАШЫНГТОН. АФіцыйныя асобы Злучаных Штатаў паведамляюць, што ў Афганістане была сабраная вялікая колькасьць выведных зьвестак пра арганізацыю «Аль-Каіда», прычым частка яе была выкарыстаная для прадухіленьня магчымых тэрарыстычных нападаў. Міністар абароны Доналд Рамсфэлд паінфармаваў, што вялікая колькасьць дакумэнтаў, відэастужак, кампутарных дыскетаў, мабільных тэлефонаў і адрасных кніжак было знойдзена ў прыватных дамі пячорах у Афганістане. Паводле Рамсфэлда, сабраны матэрыял дапамагае Злучаным Штатам і іх саюзьнікам скласьці, як ён сказаў, «шматвымерную галаваломку» тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда», кіраванай Усамам бін Лядэнам. Паводле Рамсфэлда, сабраная ў Афганістане інфармацыя дазволіла арыштаваць шэраг супольнікаў тэрарыстаў у розных краінах.
XS
SM
MD
LG