Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:13 ]  У Гуантанама прыляцеў першы самалёт з талібамі


ВАЕННА­МАРСКАЯ БАЗА ЗША ГУАНТАНАМА (КУБА). Першы амэрыканскі транспартны самалёт з палоннымі талібамі і ваяўнікамі «Аль-Каіды» прызямліўся на ваенна-марской базе Злучаных Штатаў у Гуантанама на тэрыторыі Кубы. Паводле амэрыканскага камандаваньня, першыя 20 чалавек лічацца самымі небясьпечнымі сярод прыблізна 450 талібаў і тэрарыстаў з «Аль-Каіды», утрымваных амэрыканскімі сіламі ў Афганістане. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд паведаміў, што толькі адзнаму палоннаму было дазволена сядзець падчас шматгадзіннага пералёту. Ён зазначыў, што Злучаныя Штаты разглядаюць затрыманых не як ваеннапалонных, а як «удзельнікаў незаконных вайсковых фармаваньняў», і таму тыя фактычна ня маюць правоў, акрэсьленых у Жэнэўскай канвэнцыі. Рамсфэлд аднак сказаў, што зь імі будуць абыходзіцца ў адпаведнасьці з большасьцю пунктаў канвэнцыі. Затрыманыя будуць апытаныя і, магчыма, паўстануць перад судом за тэрарыстычную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG