Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:12 ]  Мушараф выступіць з прамовай пра тэрарызм


ІСЬЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф выступіць сёньня з прамовай на тэму барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам. За ягонай прамовай будзе ўважліва сачыць Індыя, якая запатрабавала ад Пакістану ўжыцьця больш жорсткіх захадаў супраць антыіндыйскіх ваяўнікоў, якія, магчыма, былі адказныя за напад на індыйскі парлямэнт у сьнежні. Абедзьве краіны сканцэнтравалі ў памежных раёнах буйныя вайсковыя фармаваньні. Гэта найбольшая за апошнія гады канфрантацыя паміж супернымі дзяржавамі. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін паўэл, які наведае Індыю і Пакістан на наступным тыдні, заклікаў Індыю з большай цярплівасьцю ставіцца да намаганьняў Пакістану спыніць дзейнасьць экстрэмістаў. Паўэл паўтарыў, што Злучаныя Штаты спадзяюцца на палітычнае і дыпляматычнае разьвязаньне крызысу.
XS
SM
MD
LG