Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:22 ]  Індыя заявіла, што цалкам гатовая да вайны з Пакістанам і адкажа на ядзерны ўдар ядзерным ударам


ДЭЛІ. Кіраўнік індыйскага войска заявіў сёньня, што Індыя цалкам падрыхтавалася да вайны з Пакістанам. Індыя нанясе ўдар у адказ, калі Пакістан выкарыстае ядзерную зброю, – сказаў генэрал Сандэраджан Падманабан. Ён, аднак, падкрэсьліў, што сама Індыя ніколі ня выкарыстае зброі масавага зьнішчэньня першай. Паводле генэрала, падзеі на кашмірскай мяжы, дзе з абодвух бакоў засяроджаныя буйныя вайсковыя сілы і кожны дзень успыхваюць перастрэлкі, вось-вось могуць перарасьці ў лякальны ваенны канфлікт. Міністэрства замежных справаў Пакістану заявіла ўчора, што Іслямабад ня хоча вайны зь Індыяй і гатовы да перамоваў. Пакістанскі прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф мае намер абвесьціць сёньня пра новыя захады супраць радыкальных ісьлямісцкіх груповак, якія базуюцца ў краіне. Менавіта іх дзейнасьць на тэрыторыі Індыі прывяла да цяперашняга напружаньня ў індыйска-пакістанскіх стасунках.
XS
SM
MD
LG