Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:53 ]  ЗША крытыкуюць расейскія ваеныя дзеяньні ў Чачэніі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выступілі з новай крытыкай ваенных дзеяньняў Расеі ў Чачэніі і абвінавацілі расейскае войска ва ўжываньні «празьмернай сілы» супраць цывільных аб’ектах краю. Гэта самая моцная амэрыканская крытыка расейскіх дзеяньняў у Чачэніі ад часу тэрарыстычных нападаў 11 верасьня. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр заявіў, што апошняя інфармацыя аб расейскіх апэрацыях у Чачэніі сьведчыць пра далейшыя парушэньні правоў чалавека і ўжываньне празьмернай сілы супраць цывільных аб’ектаў. Баўчэр заклікаў расейскі і чачэнскі бакі аднавіць палітычныя перамовы. У сераду Масква абвясьціла што ў выніку месячнай «спэцапэрацыі» былі забітыя 92 чэчэнскія паўстанцы, пры гэтым загінула пяць расейскіх вайскоўцаў. У расейскім паведамленьні не было ні слова пра ахвяры сярод цывільнага жыхарства.
XS
SM
MD
LG