Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:27 ]  У Гуантанама ляціць першая група палонных талібаў


ГУАНТАНАМО (КУБА). Амэрыканская ваенна-марская база ў Гуантанама на тэрыторыі Кубы рыхтуецца сёньня прыняць першую групы талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды», затрыманых падчас антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Затрыманыя перавозяцца ў Гуантанамо для допыту і магчымага суду за злачынствы, зьвязаныя з тэрарызмам. Першая група – 20 чалавек з 350 – вылецела ўчора з Кандагару. Неўзабаве пасьля вылету самалёта ваенная база ЗША ў Кандагары была абстраляная невядомымі нападнікамі. У выніку нападу ніхто не пацярпеў. Злучаныя Штаты не разглядаюць затрыманых талібаў і ўдзельнікаў «Аль-Каіды» як ваеннапалонных, аднак афіцыйныя асобы цьвердзяць, што да іх ставяцца ў адпаведнасьці з Жэнэўскай канвэнцыяй.
XS
SM
MD
LG