Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:26 ]  Ізраіль зьнішчыў узьлётную паласу на лётнішчы ў Газе


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). З паласы Газа паведамляецца, што ізраільскія танкі і бульдозэры сёньня ўначы ўвайшлі на Палестынскае міжнароднае лётнішча і зьнішчылі ўзьлётную паласу. Пакуль што няма афіцыйных камэнтароў з гэтай нагоды з боку ізраільскага камандаваньня. Гэтыя дзеяньні разглядаюцца як адказ Ізраілю за забойства ваяўнікамі групоўкі «Хамас» у сераду чатырох ізраільскіх вайскоўцаў. Тым часам амэрыканскія афіцыйныя асобы заявілі ў Вашынгтоне, што яны маюць неаспрэчныя доказы дачыненьня экстрэмісцкай групоўкі «Хезбала», Ірану і палестынскіх уладаў да спробы кантрабанды 50 тонаў зброі для палестынскіх ваяўнікоў. Амэрыканскія афіцыйныя асобы зазначылі, што яны ня маюць інфармацыі пра непасрэднае дачыненьне да пляну палестынскага лідэра Ясіра Арафата.
XS
SM
MD
LG