Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:23 ]  і Францыя супраць «масавага» прыёму новых краінаў у Эўразьвяз


ПАРЫЖ. Міністар замежных справаў Чэхіі Ян Каван заявіў, што Чэхія і Францыя ставяцца адмоўна да ідэі адначаснага «масавага» прыёму ў Эўрапейскі Зьвяз 10 новых краінаў. Каван, які знаходзіцца зь візытам у Парыжы, і ягоны францускі калега Юбэр Вэдрын пагадзіліся, што ў Эўразьвяз могуць быць прынятыя толькі тыя краіны, якія адпавядаюць крытэрыям прыёму. Каван заявіў, што Чэхія – адна з краінаў, што дасягнулі найбольшяага посьпеху ў перамовах аб уступленьні. У мінулым месяцы кіраўнікі краінаў Эўразьвязу назвалі 10 краінаў, якія могуць разглядацца ў якасьці кандыдатаў на ўступленьне ў 2004 годзе. Гэта – Вугоршчына, Польшча, Чэхія, Славенія, Эстонія, Латвія, Літва, Славаччына, Кіпр і Мальта.
XS
SM
MD
LG