Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:21 ]  У Бэлфасьце працягваюцца сутыкненьні дэманстрантаў ­­ ­­ з паліцыяй


БЭЛФАСТ. У Бэлфасьце другую ноч запар працягваюцца сутыкненьні дэманстрантаў ­­ пратэстантаў і католікаў ­­ з паліцыяй. Паліцыя, якая спрабуе папярэдзіць сутычкі паміж варожымі групамі дэманстрантаў, закідвалася камянямі і бутэлькамі з бэнзынам. Былі падпаленыя некалькі аўтамабіляў. У падобных сутычках у ноч зь серады на чацьвер было паранена больш за 40 паліцыянтаў. Хваляваньні ў Бэлфасьце выбухнулі з прычыны таго, што пратэстанты выступілі супраць адкрыцьця каталіцкай школы ў адным з кварталаў Бэлфаста.
XS
SM
MD
LG