Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:59 ]  Прэзыдэнт ЗША заклікаў Іран адмовіцца ад спробаў дэстабілізаваць Афганістан


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня заявіў, што Іран павінен устрымацца ад спробаў дэстабілізаваць Афганістан, калі ён хоча быць актыўным удзельнікам антытэрарыстычнай кааліцыі, якую ачольваюць Злучаныя Штаты. Выступаючы сёньня ў Белым доме, Буш сказаў, што ён спадзяваўся, што Іран не дае прытулку сябрам тэрарыстычнай сеткі “Аль Кайда”, якія ўцяклі з Афганістану. Буш папярэдзіў Іран, што калі ён будзе дэстабілізоўваць часовы афганскі ўрад, то Іран будзе мець справу з кааліцыяй, натуральна, спачатку на ўзроўні дыпляматычных захадаў. Паведамляецца, што Іран спрабуе павялічыць свой уплыў у памежных з заходняй часткай Афганістану раёнах, а таксама, верагодна, дае зону бясьпекі асобным сябрам “Аль Кайды”.
XS
SM
MD
LG