Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  У Паласе Газа забітыя чацьвёра ізраільскіх вайскоўцаў


ПАЛАСА ГАЗА. Чацьвёра ізраільскіх вайскоўцаў былі забітыя і двое параненыя ў выніку нападу ўзброеных палястынцаў на вайсковы пост каля гораду Рафах у паўдзённай частцы Паласы Газа. Палястынскія ўлады ў распаўсюджанай сёньня адмысловай заяве зганілі сёньняшні напад. Напад зьдзейсьнілі баявікі ваяўнічага крыла экстрэмісцкай групоўкі Хамаз. У Заяве таксама гаворыцца, што гэты напад можа даць Ізраілю падставу дзеля далейшых ваенных дзеяньняў на палястынскіх тэрытэрыях. Ізраільскі ўрадовец Аві Пазьнэр заявіў, што інцыдэнт сьведчыць пра адмову палястынскай ўлады расправіцца з баявікамі.
XS
SM
MD
LG