Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:14 ]  Мілошавіч ізноў заявіў, што не прызнае паўнамоцтваў Міжнароднага трыбуналу ААН


ГААГА. Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч чарговы раз заявіў, што не прызнае паўнамоцтваў Міжнароднага трыбуналу ААН. У часе сёньняшніх папярэдніх слуханьняў у Гаазе, судзьдзя Рычард Мэй адрынуў гэтую заяву экс-прэзыдэнта. Пачатак судовага працэсу прызначаны на 12 лютага. Трыбунал разгледзіць абвінавачаньні ў этнічных чыстках альбанцаў у Косаве ў 1999 годзе. Апрача гэтага, Мілошавіч абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і гэнацыдзе ў Босьніі і Харватыі ў 1992-1995 гадох. Судовае разьбіральніцтва паводле гэтых пунктаў абвінавачаньня вылучанае ў асобную вытворчасьць.
XS
SM
MD
LG