Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:12 ]  Ваенная пракуратура Ціхаакіянскага флёту Расеі апратэставала вырак, Грыгорыю Пасько – як занадта мяккі


ВЛАДЗІВАСТОК (Расея). Ваенная пракуратура Ціхаакіянскага флёту Расеі апратэставала ў Вярхоўным судзе краіны вырак, вынесены журналісту Грыгорыю Пасько – як занадта мяккі. У леташнім сьнежні ваенны суд Ціхаакіянскага флёту прызнаў Пасько вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і асудзіў яго на чатыры гады пазбаўленьня волі. Пасько сваёй віны не прызнае. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі моцна скрытыкавалі вынесены журналісту прысуд.
XS
SM
MD
LG