Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:07 ]  Каардынатар міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна зганіў сёньняшні напад на Блізкім Усходзе


КАІР. Каардынатар міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна зганіў сёньняшні напад на Блізкім Усходзе, але адначасна пераконваў абодва – ізраильскі і палястынскі – бакі не губляць надзеі на дасягненьне паразуменьня. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам, Саляна сказаў, што сёньняшні бандыцкі напад палястынцаў у раёне Паласы Газа быў ударам па дыпляматычных высілках, скіраваных на спыненьне гвалту ў палястынска-ізраільскім канфлікце. Саляна падкрэсьліў, што Эўразьвяз будзе працягваць працаваць, каб вярнуць абодва бакі за стол перамоваў. Ён дадаў, што і Ізраіль, і палястынцы павінны дэманстраваць сваё жаданьне выконваць абавязацельствы на перамовы, бо міжнародныя арганізацыі самі не забясьпечаць працэсу разрадкі.
XS
SM
MD
LG