Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:03 ]  Арафат адрынуў абвінавачаньні ў датычнасьці палястынскіх уладаў да кантрабанды зброяй


РАМАЛА, ЗАХОДНІ БЕРАГ. Палястынскі лідэр Ясір Арафат адрынуў сёньня абвінавачаньні Ізраілем, што палястынскія ўлады далучаныя да кантрабанды 50 тонаў зброі ў Паласу Газа. Арафат назваў гэтыя сьцьверджаньні няпраўдай. Ізраільскія вайскоўцы захапілі вадаплаў зь іранскай зброяй мінулым тыднем. Амэрыканскі ўрад выказаў занепакоенасьць відавочнай далучанасьцю некаторых палястынцаў да гэтай справы, але не пагадзіўся, што ёсьць сапраўдныя доказы, што кантрабанда ажыцьцяўлялася са згоды палястынскага кіраўніцтва. Арафат цьвердзіць, што тым самым Ізраіль шукае апраўданьні, каб працягваць свае дзеяньні супраць палястынцаў.
XS
SM
MD
LG