Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:43 ]  У Малдове прайшоў мітынг супраць расейскай мовы ў школах


КІШЫНЁЎ. У сталіцы Малдовы больш за 3000 чалавек узялі ўдзел у мітынгу пратэсту супраць увядзеньня абавязковага вывучаньня расейскай мовы ў пачатковай школе. Маніфэстанты выгукалі лёзунгі і трымалі ў рукох плякаты з надпісамі: “Русыфікацыя ня пройдзе”, “Далоў бальшавікоў”, “Малдова – ў Эўропу”, “Мы ня хочам больш прэзыдэнта-бальшавіка”. Каля 70 парлямэнтароў у Малдове належаць да пра-маскоўскай камуністычнай партыі. Яны плянуюць унесьцў папраўку ў Канстытуцыю, каб расейская мова стала другой дзяржаўнай мовай у Малдове.
XS
SM
MD
LG