Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:16 ]  Апошняе перад судом слуханьне справы Мілошавіча адбудзецца заўтра


ГААГА. Прадстаўнік Гаагскага трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў у былой Югаславіі паведаміў, што апошняе перад судом слуханьне справы Слабадана Мілошавіча адбудзецца заўтра. Сам суд над Мілошавічам, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці падчас этнічных чыстак у Косаве, распачнецца 12 лютага. Як толькі закончыцца суд у косаўскай справе, распачнецца іншы – у сувязі са злачынствамі ў харвацкай і басьнійскай войнах 90-х гадоў. Мілошавіч надалей адхіляе ўсе абвінавачаньні і адмаўляецца супрацоўнічаць з трыбуналам.
XS
SM
MD
LG