Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:11 ]  Індыя ня бачыць зьменаў у пазыцыі Пакістану наконт тэрарызму


НЬЮ-ДЭЛІ. Індыя заявіла, што яна ня бачыць ніякіх зьменаў у пазыцыі Пакістану ў дачыненьні да тэрарызму, нягледзячы на нядаўнія заявы пакістанскага прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа. Як паведаміла прадстаўніца індыйскага міністэрства замежных справаў Нірупама Рао, Індыя надалей чакае ад Пакістану канкрэтных крокаў супраць гэтак званых памежных тэрарыстычных групаў, якія Індыя вінаваціць у сьнежаньскім нападзе на індыйскі парлямэнт. У Ісьлямабадзе прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Азіз Ахмэд Хан пагадзіўся, што напружаньне паміж абедзьвюма краінамі не аслабла, аднак запэўніў, што Пакістан спрабуе вырашаць усе спрэчкі мірным шляхам.
XS
SM
MD
LG