Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:56 ]  Кыргыскія парлямэнтары пратэстуюць супраць затрыманьня свайго калегі


БІШКЕК. У Кыргызстане дваццаць дэпутатаў парлямэнту заклікалі прэзыдэнта краіны Аскара Акаева тэрмінова вызваліць з-пад варты іхнага калегу Азімбэка Бэкназарава. Бакназараў быў затрыманы ў суботу на поўдні краіны. Арыштаваны дэпутат абвесьціў галадоўку, заявіўшы, што ўлады перасьледуюць яго за крытыку памежных пагадненьняў зь Кітаем. У Кыргызстане нядаўна ўхваленая папраўка да канстытуцыі, у адпаведнасьці зь якой дэпутаты маюць недатыкальнасьць толькі падчас парлямэнцкай сэсыі.
XS
SM
MD
LG